Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для паслоў заходніх краін
Святлана Ціханоўская правяла ў Вільні брыфінг для паслоў краін Еўразвяза, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і Нарвегіі. На ім прысутнічалі дыпламаты з больш як 25 краін.
Падчас мерапрыемства яна заклікала падтрымаць палітвязняў, працягваць выдачу віз, пашырыць санкцыйны спіс на суддзяў і пракурораў і далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці.
Нагадаем, Ціханоўская заклікала адзначыць Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка, у 105-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.