Святлана Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Фінляндыі



 Святлана Ціханоўская 1 – 4 сакавіка наведае Фінляндыю.

Як паведамляе прэс-служба экс-кандыдата ў прэзідэнты, запланаваныя яе сустрэчы з прэзідэнтам Саўлі Ніінісцё, прэм’ер-міністрам Санай Марын, міністрам замежных спраў Пекам Хаавістам і іншымі прадстаўнікамі ўрада.

Ціханоўская таксама сустрэнецца з ганаровым старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ілкам Канервам.

На сустрэчах будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі і падтрымка Фінляндыяй беларускай грамадзянскай супольнасці.

Прэс-служба нагадвае, што Ціханоўская раней сустракалася з кіраўніком МЗС Фінляндыі падчас яго візіту ў Вільню. „Урад Фінляндыі выказаў тады поўную падтрымку беларусаў у іх мірнай барацьбе за свабоду і дэмакратыю пасля фальсіфікацыі выбараў у жніўні мінулага года”, — адзначаецца ў паведамленні.

belapan.by