Святлана Ціханоўская абвясціла пра пачатак пратэставай вясны
Напярэдадні 25 Сакавіка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў. Відэа звароту размясцілі яе акаўнты ў сацыяльных сетках. “Успомніце сябе ў гэты ж час год таму. Вы стаміліся ад таго, што дзяржава пастаянна хлусіць і прыніжае людзей. Ужо летам пачнецца новая для нас жыццё”, — заявіла Ціханоўская.
Раней з заклікам да беларусаў выступіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павал Латушка. “Мы будзем задаваць вуліцам пульс нашай волі, пакажам, што нашы сэрцы б’юцца ў адзіным рытме, у адзіным жаданні быць свабоднымі. 25 сакавіка – 103-я гадавіна Беларускай Народнай Рэспублікі”, – прыгадвае Павел Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя