Святлана Ціханоўская аб’яўляе Народны Трыбунал
Святлана Ціханоўская аб’яўляе Народны Трыбунал і амністыю за захоп Лукашэнкі і членаў яго тэрарыстычнай групоўкі.
«Наша краіна канчаткова ператварылася ў месца злачынства. Я заяўляю, што Аляксандр Лукашэнка і ягоныя памагатыя – тэрарыстычная арганізацыя, якая павінна адказаць за свае злачынствы.
У жніўні мы пераканаліся ў тым, што выбарчая сістэма – гэта проста фікцыя для пакрыванне злачынстваў рэжыму. І мы самі вырашылі лічыць нашы галасы. Правасуддзе ў нашай краіне – такая ж фікцыя, і беларусы гатовыя дзейнічаць, каб вярнуць закон.
Я, Святлана Ціханоўскі, разам з Народным Антыкрызісным Упраўленнем абвяшчаю Народны Трыбунал і амністыю за захоп Лукашэнкі і членаў яго тэрарыстычнай групоўкі. Калі дзяржаўная судовая сістэма не працуе, мы справімся без яе. Адказаць павінен кожны, хто цынічна парушыў і парушае закон: ад сябраў выбарчых камісій і праўладных назіральнікаў да чыноўнікаў, ідэолагаў і афіцэраў, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады. Вы парушылі закон, і вы баіцеся правасуддзя. Але час правасуддзя прыйшоў”.
Таксама ў тэлеграм-канале Ціханоўскай публікуецца План Народнага Трыбунала.
Беларускае Радыё Рацыя