Святлана Ціханоўская атрымала прэмію імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр “За свабоду”
У Вашынгтоне беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская атрымала прэмію імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр “За свабоду”, якую ўручаюць за асаблівы ўклад у прасоўванне каштоўнасцей дэмакратыі і правоў чалавека.

Таксама гэтую прэмію прысудзілі лідарам дзвюх беларускіх палітычных партый – Рыгору Кастусёву (БНФ) і Мікалаю Казлову (АГП), якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні. Гэтыя партыі з’яўляюцца чальцамі Міжнароднага дэмакратычнага саюза, які і заснаваў гэтую прэмію.
Святлана Ціханоўская прысвяціла гэтую прэмію беларускім палітвязням, у тым ліку Алесю Бяляцкаму, Марыі Калеснікавай, Мікалаю Казлову, Рыгору Кастусёву, Мікалаю Статкевічу, Арцёму Лябедзьку.
“Людзі, якія аднойчы спазналі свабоду, ніколі больш не змірацца з тыраніяй,” — адзначыла Ціханоўская ў прамове падчас атрымання прэміі.
