Святлана Ціханоўская: Беларусь – гэта краіна герояў !
Святлана Ціханоўская падвяла вынікі другога дня забастоўкі, паведамляе яе тэлеграм-канал.
«Сёння другі дзень нацыянальнай забастоўкі, і ў нас шмат дасягненняў. Я ведаю, што сёння работнікі МТЗ, МАЗ, МЗКЦ, Інтэграла сутыкнуліся з адміністрацыйнымі пакараннямі. На МЗКЦ звольнілі аднаго з лідараў стачкі, інжынера Аляксандра Лаўрыновіча, і гэта не адзінкавы выпадак рэпрэсій супраць актывістаў. Але нягледзячы на ціск і пагрозы, заводы і прадпрыемствы працягваюць страйк.
Сёння на „Гродна Азоце”, не адбылася перазменка ў трох цэхах. Па ўсёй Беларусі людзі выказалі салідарнасць са страйкоўцамі „Азота”.
Страйкі працягваюцца і на іншых заводах. На МТЗ вялікая частка цэхаў – на італьянскім страйку. На МЭТЗ ужо страйкуюць не толькі два цэхі, але і канструктары з інжынерным складам. Кожны гэты крок вельмі важны, і беларусы ўдзячныя вам за яго. І вы павінны ведаць, што фонды салідарнасці дапамогуць вам у выпадку страты прэмій або месцаў працы.
Я хачу сказаць і пра страйк студэнтаў. БДУ, БДУІР, МДЛУ, БДМУ, БДАМ, БДТУ – вы працягваеце стаяць на сваім, нягледзячы на ціск і затрыманні. Адміністрацыі ВНУ сёння паспяшаліся выканаць ідэалагічную разнарадку па звальнення і адлічэння нязгодных.
Да страйка далучаюцца нават у школах.
Забастоўка толькі пашыраецца, і яе ўжо падтрымліваюць выкладчыкі!
Я выказваю падзяку і медыкам, якія ў непрацоўны час выходзілі ў ланцугі салідарнасці.
Прыгожым завяршэннем гэтага няпростага, але важнага дня стала тое, што ў Вялікім тэатры на ўсю залу выканалі «Магутны Божа», а хор Філармоніі выйшаў на прыступкі і праспяваў для мінакоў. Давайце рабіць больш акцый падтрымкі адзін аднаму. Давайце дзякаваць адзін аднаго за смеласць і настойлівасць. Беларусь – гэта краіна герояў, так давайце казаць пра гэта як мага часцей!»