Святлана Ціханоўская: Буду кіраваць Беларуссю 45 дзён
Святлана Ціханоўская абвясціла, што гатовая ўзначаліць Беларусь у пераходны перыяд, а таксама прадставіць канцэпцыю правядзення новых выбараў, праект канстытуцыйнай рэформы і праграму эканамічнай дапамогі ўразлівым групам, падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу на пераходны перыяд.
Пра тое, хто ўвойдзе ў каманду Ціханоўскай у гэты час, якія варыянты развіцця падзей у яе ёсць, што будзе з МУС, і пра навагодні зварот да беларусаў TUT.BY пагаварыў з самой Святланай, яе старшым палітычным дарадцам Аляксандрам Дабравольскім і дарадцам па міжнародных пытаннях Франакам Вячоркам.
– Дык вы цяпер лічыце сябе будучым кіраўніком Беларусі?
Ціханоўская: Кіраўніком на 45 дзён, спадзяюся.
– Вы разлічваеце, што пераходны перыяд зойме 45 дзён?
Вячорка: Гэта мінімум, які неабходны для правядзення новых выбараў. Вядома, гэты час можа зацягнуцца, у іншых краінах таксама зацягвалася. Але наша задача – як мага хутчэй гэта зрабіць, каб новыя выбары адбыліся, адбыліся на нармальных умовах і ўсе мелі аднолькавыя ўмовы для канкурэнцыі.
Канцэпцыя новых выбараў будзе заяўлена сёння.
Фота: телеграм-канал Святланы Ціханоўскай