Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у мерапрыемствах падчас сесіі Генеральнай асамблеі ААН
14 гадоў таму
Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у мерапрыемствах падчас сесіі Генеральнай асамблеі ААН, на якую ў Ню-Ёрку збіраюцца лідары амаль усіх краін свету.
Запланаваныя сустрэчы з шэрагам міністраў замежных спраў і палітычных лідараў. Сярод іншага, запланаваная сустрэча з прэзідэнтам Гватэмалы, якая з’яўляецца пакупніком беларускіх калійных угнаенняў. Акрамя таго Ціханоўская возьме ўдзел у дыскусіі па Беларусі, арганізаванай дэлегацыяй Еўразвязу пры ААН на тэму беларускай незалежнасці і суверэнітэту.
Таксама яна возьме ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Атлантычнай рады Global Citizen Awards, якую сёлета атрымае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.