Святлана Ціханоўская: Дэмакратычны свет праявіў небывалае адзінства



Святлана Ціханоўская пракаментавала ўвядзенне новых санкцый супраць афіцыйнага Менска з боку ЕЗ, а таксама ЗША, Вялікабрытаніі і Канады.

„Cёння ўвесь дэмакратычны свет праявіў небывалае адзінства, — піша палітык. — Гэта важны сігнал, што беларусы — не адны. Гэта таксама важны сігнал усім памагатым рэжыму — што беспакаранасці больш не існуе”.

Ціханоўская падкрэслівае, што ў Беларусі „цяпер шмат сяброў па ўсім свеце, яны гатовыя стаяць за нас”. „Я ўпэўненая, сумеснымі намаганнямі мы пакінем рэжым у мінулым — каб наблізіць будучыню, у якой усе нашы блізкія вяртаюцца дадому і мы разам галасуем на новых выбарах, — працягвае Святлана Ціханоўская. — Мы заслужылі гэтую свабоду, гэтую перамогу і гэтую новую Беларусь”.

Беларускае Радыё Рацыя