Святлана Ціханоўская і дэмсілы Беларусі едуць на перамовы з кіраўніцтвам Еўразвязу
Святлана Ціханоўская і дэмсілы Беларусі сёння, 12 снежня, едуць на перамовы з кіраўніцтвам Еўразвязу.

Ціханоўская з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен абмяркуюць развіццё адносінаў Беларусі і Еўразвязу зараз і пасля сыходу Лукашэнкі. Ціханоўская і прэзідэнт Еўрасавета Шарль Мішэль абмяркуюць удзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве, і стратэгію Еўразвязу па Беларусі.
Беларускія дэмсілы сустрэнуцца з міністрамі краін Еўразвязу, каб узгадніць фармат удзелу беларускай грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве і іншых праграмах Еўразвязу.
Беларускае Радыё Рацыя
