Святлана Ціханоўская: Крэдыт Пуціна можа падоўжыць агонію Лукашэнкі
Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале пракаментавала рашэнне Пуціна вылучыць 1,5-мільярдавы крэдыт для нібыта Беларусі. Яна напісала наступнае:
„У мяне многія просяць даць каментар па крэдыце, які Пуцін намераны даць Лукашэнку. Я спадзяюся, што Пуцін разумее, што менавіта Лукашэнка, а не наш народ, павінен будзе аддаваць гэты крэдыт. Мой каментар – гэта зварот да грамадзянаў Расеі: „Дарагія, расіяне! Вашымі падаткамі будзе аблачана наша збіццё. Мы ўпэўнены, што вы гэтага не хацелі б”. Агонію Лукашэнкі гэта можа падоўжыць, але перамогі народа прадухіліць не зможа”.
Яшчэ раней, перад сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна, Ціханоўская зрабіла наступную заяву:
„Я хачу напомніць Уладзіміру Пуціну: што б вы не прынялі і пра што б вы не дамовіліся ў час сустрэчы ў Сочы – гэта не будзе мець законнай сілы. Усе дамовы, падпісаныя з нелегітымным Лукашэнкам, будуць перагледжаны новай уладай. Таму што беларускі народ адмовіў Лукашэнку ў даверы і падтрымцы на выбарах. Я вельмі шкадую, што вы вырашылі весці дыялог з узурпатарам, а не з беларускім народам”.
Беларускае Радыё Рацыя