Святлана Ціханоўская наведвае Албанію з рабочым візітам
29 верасня Святлана Ціханоўская пачынае рабочы візіт у Албанію па запрашэнні прэм’ер-міністра краіны Эдзі Рамы, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
У Тыране яна таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Ілірам Метам і дзяржаўным міністрам па сувязях з парламентам Элізай Спіропалі.
Паколькі Албанія ўваходзіць у кіроўную Тройку АБСЕ, падчас візіту Ціханоўская абмяркуе ўцягнутасць АБСЕ ў беларускае пытанне і маючы адбыцца ўдзел краіны ў Радзе Бяспекі ААН. У верасні Святлана Ціханоўская ўжо абмяркоўвала беларускі крызіс з прэм’ер-міністрам Албаніі падчас удзелу ў стратэгічным форуме ў Бледзе ў Славеніі.
Фота: t.me/tsikhanouskaya
