Святлана Ціханоўская наведае Берлін і Брусель
13-16 снежня Святлана Ціханоўская будзе знаходзіцца ў працоўнай паездцы ў Берлінe і Бруселі для выканання найбольш актуальнай задачы: спыніць гвалт і беззаконне ў дачыненні да беларусаў як першы крок да палітычнага дыялогу, які павінен прывесці да вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі і новых прэзідэнцкіх выбараў.
У Берліне Ціханоўская сустрэнецца з федэральным прэзідэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэзідэнтам Бундэстага Вольфгангам Шойбле, віцэ-прэзідэнтам Бундэстага Клаўдзіяй Рот, кіраўнікамі камісій па замежных справах і правах чалавека Норбертам Рётгенам і Гідэ Енсэн адпаведна. Яна таксама сустрэнецца з Янам Хекерам, дарадцам па знешняй палітыцы канцлера Ангелы Меркель.
Ціханоўская запрошаная oзяць удзел у экуменічнай малітве і дыскусіі ў Берлінскім саборы. Яна таксама возьме ўдзел у акцыі салідарнасці беларускай дыяспары RAZAM і правядзе сустрэчу з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланай Алексіевіч.
У Бруселі Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Бельгіі Аляксандрам дэ Кро і правядзе шэраг сустрэч у структурах ЕС: Жозэпам Барэлам, міністрам замежных спраў ЕС, Верай Юравай, віцэ-прэзідэнтам Еўракаміссі па каштоўнасцях і празрыстасці, Оліверам Варэлі, упаўнаважаным па пытаннях суседства і пашырэння, і Іманам Гілмарам, спецыяльным прадстаўніком ЕС па правах чалавека.
Адбудзецца шэраг сустрэч з членамі Еўрапейскага парламента (ЕП) і палітычнымі групамі, уключна з прэзідэнтам ЕП Дэвідам Сасолі, віцэ-прэзідэнтам Хайдзі Хаўталу і дакладчыкам па Беларусі Петрасам Аўстрэвічусам у камітэце па замежных справах. Таксама Святлана Ціханоўская выступіць на сумесным пасяджэнні камітэтаў па замежных справах, развіцці, правах чалавека і дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.
У Бруселі Святлана Ціханоўская таксама возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных уручэнню прэміі Сахарава, якая сёлета прысуджаецца групе беларусаў як прызнанне іх імкнення да свабоды.
Падчас паездкі запланаваныя шматлікія інтэрв’ю для міжнародных і беларускіх медыя.