Святлана Ціханоўская наведае з візітам Польшчу
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская плануе наведаць з візітам Польшчу.
Арганізацыя “Беларускі дом у Варшаве” паведаміла аб правядзенні ў польскай сталіцы сустрэчы з Ціханоўскай, якая арганізуецца пры ўдзеле канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы.
На сустрэчу запрашае старшыня арганізацыі Алесь Зарэмбюк:
– Шчыра запрашаем беларусаў Варшавы і беларусаў Польшчы на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай, якая адбудзецца а 9-й 9 верасня. Спадарыня Святлана будзе вельмі коратка ў Варшаве і хацела бы сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары тут у Польшчы. Перад сустрэчай з беларусамі Варшавы Святлана сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. А пасля гэтай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы запланавана сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і беларусамі ў Польшчы.
Таксама Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у міжнародным эканамічным форуме ў Karpaczu.
Беларускае Радыё Рацыя