Святлана Ціханоўская наведвае з рабочым візітам Германію
Святлана Ціханоўская пачала двухдзённы рабочы візіт у Берлін. У сталіцы Нямеччыны яна сустрэлася з лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланай Алексіевіч.
«Яны абмеркавалі, як можна дапамагчы людзям у Беларусі. Алексіевіч паведаміла, што збірае матэрыялы для магчымай кнігі — гісторыі герояў гэтай рэвалюцыі», — адзначаецца ў прэс-рэлізе. Алексіевіч прызналася, што не змагла заставацца ў Беларусі і адчувае віну за гэта.
Увечары Ціханоўская ўзяла ўдзел у мітынгу беларускай дыяспары. Каля 300 чалавек са сцягамі сабраліся каля Берлінскай канцэртнай залы, на якой была мастацкая інсталяцыя. «Кожны беларус, незалежна ад таго дома ён або за мяжой, — цяпер герой. Цяпер вельмі важна падтрымліваць адзін аднаго і мець зносіны з еўрапейскімі палітыкамі, каб яны дапамагалі беларусам», — заявіла Ціханоўская прысутным.
Пасля гэтага яна выступіла ў Берлінскім катэдральным саборы ў часе малітвы за мір у Беларусі. 14 снежня Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэзідэнтам Бундэстагу Вольфангам Шойбле, дарадцам канцлера Ангелы Мэркель у знешняй палітыцы Янам Хэкерам.
У сераду Ціханоўская будзе ў Брусэлі. Там яна сярод іншых пакамунікуе з прэмʼер-міністрам Бельгіі Аляксандрам дэ Кро, вярхоўным прадстаўніком Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпам Бурэлем, прадстаўнікамі Еўракамісіі й Еўрапарламенту. Ціханоўская таксама выступіць на сумесным пасяджэньні камітэтаў замежных спраў, развіцця, правоў чалавека і дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/tsikhanouskaya