Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Польшчу



7-9 верасня Святлана Ціханоўская выступіць на Эканамічным форуме ў Карпачы, які таксама называюць польскім Давосам, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай. Офісам Ціханоўскай падрыхтаваны тры панэлі з удзелам беларускіх і міжнародных эканамістаў.

Ціханоўская выступіць з бачаннем развіцця сітуацыі ў Беларусі і будучых рэформаў для краіны. Яна правядзе перамовы з галоўнымі эканамістамі Еўропы, а таксама прадстаўнікамі інвестыцыйных банкаў і міжнародных арганізацый.

Беларуская лідарка таксама правядзе каардынацыйную сустрэчу разам з лідарамі КС, НАУ і іншых дэмакратычных сілаў, каб абмеркаваць рэформу Канстытуцыі і сумесную рэакцыю на спробы Лукашэнкі гандляваць незалежнасцю Беларусі.

Святлана Ціханоўская разам з кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Валерыем Кавалеўскім і прадстаўніком па эканамічных рэформах Алесем Аляхновічам правяла сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Тэрэзай Чэрвіньскай. З Ціханоўскай яны абмеркавалі магчымыя праекты рэформаў і інвестыцыі ў эканоміку новай Беларусі.

Таксама на Эканамічным форуме ў Карпачы Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Рау, які  выказаў падтрымку беларусам і Святлане Ціханоўскай.  

Фота: t.me/tsikhanouskaya