Святлана Ціханоўская пачынае аб’езд рэгіёнаў
Ад 15 чэрвеня Святлана Ціханоўская пачынае аб’езд рэгіёнаў. Яна будзе здаваць падпісныя лісты ў выбарчыя органы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Аляксандр Кабанаў.
„Дакладная колькасць подпісаў пакуль агучаная не была”, — адзначыў блогер:
– Подпісы на сённяшні момант здаваць плануем. Зараз ідзе вельмі вялікі аб’ём працы па іх падліку, па іх праверцы. Калі будзе падыходзіць да канца падлік подпісаў, тады ўжо будзе зразумела і мы будзем агучваць лічбы.
Аляксандр Кабанаў звярнуў увагу на тое, што пакуль рана казаць, у якім фармаце пройдзе агітацыйная кампанія і ў што выльюцца пратэстныя настроі. Гэта будзе вядома толькі пасля рэгістрацыі ці нерэгістрацыі Святланы Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя