Святлана Ціханоўская падала скаргу ў ЦВК на вынікі выбараў



Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская падала ў Цэнтральную выбарчую камісію скаргу на папярэднія вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Паводле ЦВК, яна набрала 10,09%, а Аляксандар Лукашэнка — 80,08%, паведаміў Tut.by.

Зранку аб’яднаны вакол Ціханоўскай штаб заявіў, што не пагаджаецца з лічбамі галасавання, агучанымі старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. Ціханоўская лічыць сябе пераможцай на выбарах кіраўніка дзяржавы. Сваю выснову яна аргументавала колькасцю ахвотных за яе прагаласаваць на ўчастках. „Зразумела, мы не прызнаем. Атрыманыя лічбы не супадаюць з тымі, што былі агучаныя”, – заявіла яна 10 жніўня, на прэс-канферэнцыі ў Менску.

На некаторых участках афіцыйныя вынікі паказалі яе перамогу ў першым туры.