Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў  з Днём незалежнасці



Сёння споўнілася 30 гадоў, як 27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет 12-га склікання прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская зрабіла відэазварот па-беларуску.

„Сябры, беларусы, у кожнай краіны ёсць свой дзень нараджэньня. Гэта свята для ўсіх — настаўнікаў і прадпрымальнікаў, чыноўнікаў і хатніх гаспадыняў, пенсіянэраў і студэнтаў. Дзень 27 ліпеня па праву прэтэндуе быць такім днём для Рэспублікі Беларусь. 30 гадоў таму 27 ліпеня 1990 года мы аднавілі нашу дзяржаўнасць. Незалежнасць — гэта вельмі важна, і гэта крута — жыць у сваім доме, на сваёй зямлі. У нас выдатная краіна, цудоўныя людзі. Будзем разам і разам пераможам! З днём незалежнасці, Беларусь!”

З адмысловымі відэазваротамі да беларусаў з нагоды прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце выступілі таксама кандыдаты  ў прэзідэнты Ганна Канапацкая і Андрэй Дзмітрыеў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа