Святлана Ціханоўская павіншавала Уладзіміра Зяленскага з атрыманнем прэміі Карла Вялікага (абноўлена)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі можа наведаць Нямеччыну ў траўні сёлета. Візіт плануецца на цырымонію ўручэння прэміі Карла Вялікага, якую раней атрымаў прэзідэнт Украіны і ўкраінскі народ, піша выданне «Bild am Sonntag».
У Нямеччыне рыхтуюцца да ўручэння міжнароднай прэміі Карла Вялікага, якую раней атрымаў прэзідэнт і народ Украіны. Мяркуецца, што на гэтае мерапрыемства прыбудзе сам Уладзімір Зяленскі. Цырымонія ўручэння прэміі першапачаткова планавалася на 19-21 траўня, але цяпер яе перанеслі на 14 траўня.
Святлана Ціханоўская павіншавала ў відэазвароце Уладзіміра Зяленскага з атрыманнем прэміі Карла Вялікага.
Вось тэкст віншавання:
Дарагія сябры,
У мінулым годзе я мела гонар прыняць прэмію Карла Вялікага ад імя ўсіх беларусаў, якія хочуць жыць ва ўмовах міру і свабоды. Я вельмі радая, што прэмія Карла Вялікага ў гэтым годзе прысуджаецца Прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму і народу Украіны.
Прэзідэнт Зяленскі праявіў выключную асабістую мужнасць і прадэманстраваў, што такое сапраўднае лідарства. Бясстрашны, заўсёды красамоўны. Ён з’яўляецца крыніцай натхнення не толькі для ўкраінцаў, але і для ўсяго свету. Ён стаў усеагульным голасам.
Ён правёў сваю краіну праз самыя цяжкія часы і некалькімі словамі: „Я тут” натхніў свой народ узяцца за зброю і даць адпор агрэсару.
Народ Украіны перанёс неймаверныя пакуты, але працягвае адстойваць сваю свабоду і права самастойна вызначаць сваю будучыню. У Беларусі мы таксама змагаемся за сваю свабоду і права на існаваньне як нацыя.
Нас аб’ядноўвае барацьба паміж дэмакратыяй і тыраніяй, паміж мінулым і будучыняй. Украінцы і беларусы зрабілі дакладны выбар на карысць свабоды.
Няма ніякіх пытанняў; мы павінны перамагчы. Калі мы прайграем, цемра зноў апусціцца на Еўропу.
Тысячы беларусаў ваююць за Украіну. За вашу свабоду – і за нашу. Як я сказала ў сваёй прамове ў Аахене летась, гісторыя і будучыня павінны належаць нам, свабодным людзям Еўропы.
Мае шчырыя віншаванні Прэзідэнту Зяленскаму і народу Украіны з прысуджэннем прэміі Карла Вялікага. Давайце разам выганім дыктатараў у мінулае і пабудуем агульную будучыню на аснове сяброўства.
Дзякуй.
***
Святлану Ціханоўскую запрасілі ў Нямеччыну на цырымонію ўручэння Зяленскаму Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага.
Палітык напісала ў твітары, што ганарыцца магчымасцю «паўдзельнічаць у цырымоніі ў гонар украінскага прэзідэнта і народа», паведамляе «Позірк».