Святлана Ціханоўская пра прысуд Віктару Бабарыку
«Сёння быў абвешчаны прысуд па справе Віктара Бабарыкі. Вар’яцкі тэрмін для чалавека, які вырашыў пайсці ў палітыку і стаў адным з лідэраў, якія абудзілі краіну ад доўгага сну. 14 гадоў – за веру ў ідэю: аднойчы нам будзе складана растлумачыць сваім унукам, што гэта сапраўды адбывалася. Але Віктар казаў, што краіне патрэбен добры менеджэр, – і я ведаю, што надыдзе час, калі такі менеджэр дапаможа нам з вамі адбудаваць краіну.»– піша ў сваім тэлеграм-канале Святлана Ціханоўская.
«Сёння я не хачу гаварыць пра рэпрэсіі і жахлівыя тэрміны: бо рэжым робіць усё гэта, каб забіць у нас любыя іншыя думкі, хоць аддалена падобныя на веру і надзею. Але для Віктара – як і для тысяч невінаватых людзей у турмах – надзвычай каштоўная надзея ў нашых сэрцах. Дзеля гэтай надзеі ён не пайшоў на здзелку з рэжымам. І ён па-ранейшаму верыць у нас. Але ці верым мы ў сябе самі? Віктар Бабарыка ўжо больш за год у турме. І толькі ад нас з вамі залежыць, ці ператворыцца гэты год у 14 гадоў».
Рашэнне вярхоўнага „суда” па справе Бабарыкі не падлягае абскарджанню. Усе зняволеныя па палітычных матывах павінны выйсці на свабоду. Механізм, як вызваліць і рэабілітаваць іх, апісаны ў праекце Акту аб рэабілітацыі https://tsikhanouskaya.org/ru/amnesty/
Беларускае Радыё Рацыя