Святлана Ціханоўская – пра захоп Рамана Пратаcевіча
«Абсалютна відавочна, што гэта аперацыя спецслужбаў па захопе самалёта – дзеля таго, каб затрымаць актывіста і блогера Рамана Пратасевіча, – піша дэмакратычная лідарка ў сваім тэлеграм-канале.
Рэжым паставіў пад пагрозу бяспеку пасажыраў на борце і ўсёй грамадзянскай авіяцыі дзеля расправы над чалавекам, які быў рэдактарам самых буйных беларускіх незалежных тэлеграм-каналаў. Толькі за гэта яго прызналі тэрарыстам, і толькі за гэта цяпер у Беларусі Раману можа пагражаць смяротнае пакаранне.
Мы ўжо паведамілі ў офіс Ryanair і Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі, запатрабаваўшы пачаць расследаванне па факце, які адбыўся, і прыняць меры аж да выключэння Беларусі з ICAO.
З сённяшняга дня ні адзін чалавек, які здзяйсняе палёт над Беларуссю, не можа быць упэўнены ў сваёй бяспецы. Бо рэжым злоўжывае правіламі паветраных зносін дзеля таго, каб захопліваць нязгодных », – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
Беларускае Радыё Рацыя