Святлана Ціханоўская – пра закрыты працэс над Ціханоўскім, Статкевічам і Лосікам



«Сёння мы даведаліся, што суд над Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам і іншымі ўдзельнікамі іх крымінальнай справы можа адбыцца наўпрост у гомельскім СІЗА, таму што рэжым баіцца”, – піша ў сваім тэлеграм-канале Святлана Ціханоўская.

Яны баяцца праўды. Бо дзякуючы адчайнаму ўчынку Сцяпана Латыпава мы даведаліся пра катаванні і пагрозы яго родным. Ігар Лосік можа расказаць, праз што прайшоў у карцэры і падчас галадовак.

Яны баяцца сілы. У зале суда мы бачылі непакоранага Віктара Бабарыку, які паказваў сэрца. Мы бачылі Паўла Севярынца, які скандаваў: «Верым! Можам! Пераможам! ».

Яны баяцца ўсіх нас. Ім вельмі хацелася б убачыць Мікалая Статкевіча і Сяргея Ціханоўскага спалоханымі, але яны разумеюць, што гэтага не будзе.

«Я буду сядзець столькі, колькі дазволяць беларусы», – сказаў Сяргей. І я заклікаю кожнага дзейнічаць усімі даступнымі спосабамі – каб нашы нязломныя героі нарэшце вярнуліся дадому „, – заявіла дэмакратычная лідарка.