Святлана Ціханоўская пракаментавала заявы Лукашэнкі пра замах



Заява пра замах на Лукашэнку і яго сям’ю можа быць правакацыяй спецслужбаў Беларусі і Расеі, падазраюць у штабе Святланы Ціханоўскай.

“Інфармацыя, якую 17 красавіка распаўсюдзілі дзяржорганы і агучыў Лукашэнка, мае прыкметы правакацыі спецслужбаў Расеі і Беларусі, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША”, — гаворыцца ў заяве прэс-службы Ціханоўскай з нагоды ваеннага перавароту, які нібыта рыхтаваўся ў Беларусі. Каманда Ціханоўскай лічыць, што неабходна ўстрымацца ад паспешлівых высноў і рашэнняў, якія могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам, суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

17 красавіка Лукашэнка заявіў пра затрыманне групы асоб, якая нібыта планавала замах на яго і яго дзяцей, і звязаў яе са спецслужбамі ЗША. Замах нібыта рыхтавалі Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Юрый Зянковіч ды іншыя асобы.

Беларускае Радыё Рацыя