Святлана Ціханоўская прыехала ў Берлін



Святлана Ціханоўская прыехала ў Берлін і сфатаграфавалася з кавалкам разбуранай Берлінскай сцяны, пафарбаваным у бел-чырвона-белы колер. 

У Берліне Ціханоўская плануе быць тры дні, сустрэцца з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. Таксама сустрэцца з ёй плануе міністр замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас.

Сустрэча з Меркель запланаваная на аўторак, шостага кастрычніка, а сустрэча з Маасам  – у сераду раніцай. Раней афіцыйны прадстаўнік ураду Германіі паведаміў, што канцлер прыме экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую ў якасці “вядучай і ключавой фігуры беларускай апазіцыі”.

Беларускае  Радыё Рацыя

Фота:  Reuters