Святлана Ціханоўская распавяла, як ставіцца да Уладзіміра Пуціна



Святлана Ціханоўская распавяла, чаму памяняла сваё стаўленне да Уладзіміра Пуціна. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі дала інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону. Інтэрв’ю запісалі ў Літве, яно працягвалася больш за дзве з паловай гадзіны.

„Тое, што Пуцін падтрымаў Лукашэнку і падтрымаў гвалт над беларусамі, сапсавала маё ўражанне пра яго”, — заявіла яна ў інтэрв’ю Дзмітрыю Гардону. Пры гэтым Ціханоўская разрознівае расейцаў ды іх кіраўніцтва:

– Я мяркую пра людзей па іх учынках. І той факт, што Пуцін падтрымаў Лукашэнку, гэта роўна таму, што ён падтрымаў гвалт над беларусамі. Гэта сапсавала маё ўражанне пра яго. Я асабліва не думала, які ён. І самае відавочнае – расейцы падтрымліваюць беларусаў, яны жадаюць нам хуткай перамогі.

Пасля таго, як Пуцін падтрымаў Лукашэнку, усялякі прарасейскі кандыдат у Беларусі будзе ўспрымацца кепска, – кажа Ціханоўская. Яна дадала, што расейцы ні разу не спрабавалі выйсці на яе каманду. Але сам штаб Ціханоўскай спрабаваў пасылаць адпаведны мэсэдж у Маскву.

Беларускае Радыё Рацыя