Святлана Ціханоўская: Рэжым разбурае сябе сам
„Рэжым разбурае сябе сам. І закрыццё межаў, і чарговыя прызначэнні — гэта сігналы паслаблення яго ўлады. Ён прымае непаслядоўныя рашэнні, таму што ён у паніцы. Але, спрабуючы ізаляваць Беларусь, ён ізалюе сваю ўладу і губляе лаяльнасць прыхільнікаў. А пастаянныя ператасоўкі на пасадах паказваюць, што ў вертыкалі ўсё менш здольнасці і матывацыі выконваць яго загады”, – гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіла 29 кастрычніка экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
„Усё гэта з’яўляецца вынікам мірнага пратэсту беларусаў. Трэба не спыняцца і працягваць стаяць на сваім. Кожны новы дзень пратэсту набліжае нас да перамогі, а рэжым — да яго канца”, — упэўненая Ціханоўская.
Беларускае Радыё Рацыя
