Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з міністрам па справах ЕЗ Аўстрыі
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з міністрам па справах ЭЗ Аўстрыі. Караліне Эдтштадлер прызналася, што „уражаная мужнасцю і дзейнасцю Святланы Ціханоўскай”, і яшчэ раз заявіла пра пазіцыю Аўстрыі па беларускім пытанні: „Мы дакладна стаім на баку дэмакратыі і законнасці”— напісала Эдтштадлер у Твітэры. Адна з тэм перамоў аўстрыйскага міністра ў часе візітаў у Літву, Латвію, Кіпр і Румынію — міграцыйны ціск на знешнія межы ЕЗ, які расце.
“ЕЗ не можа дазволіць шантажаваць сябе. Мы ўсё часцей бачым, як трэція краіны выкарыстоўваюць нелегальную міграцыю як сродак ціску. Гэта патрабуе ўмацавання сувязяў з нашымі партнёрамі па ЕЗ, асабліва на яго знешніх межах, — заявіла Эдтштадлер перад пачаткам візіту.