Святлана Ціханоўская сустрэлася з Джулі Фішэр і амбасадарамі краін ЕЗ



Сёння прадстаўнікі Беларусі, ЗША, ЕЗ упершыню за адным сталом на трохбаковай сустрэчы абмяркоўвалі тэму Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай. У Прадстаўніцтве Еўрапейскага Звяза ў ЗША Святлану Ціханоўскую вітаў амбасадар ЕЗ у ЗША Стаўрас Ламбрынідзіс, а таксама паслы або кіраўнікі місій ўсіх краін Еўразвяза.

Ціханоўская расказала пра пагромы ў офісах і дамах журналістаў і актывістаў, пра 35 000 людзей, якія прайшлі праз затрыманні, і 577 палітвязняў. «Нягледзячы на ​​страшныя рэпрэсіі, – падкрэсліла Ціханоўская, – беларусы ўжо амаль год адстойваюць свой выбар, зроблены 9 жніўня 2020 года».

Беларуская дэмакратычная лідарка заклікала амбасадараў шукаць шляхі дапамогі людзям у Беларусі і падтрымліваць пазіцыю, што незалежнасць і суверэнітэт Беларусі – найважнейшая каштоўнасць для беларускага народа.

Фота: t.me/tsikhanouskaya