Святлана Ціханоўская сустрэлася з канцлерам Аўстрыі
Святлана Ціханоўская ў Вене сустрэлася з кіраўніком ураду Аўстрыі Себасцьянам Курцам. Бакі абмеркавалі спосабы мірнага вырашэння палітычнага і эканамічнага крызісу ў Беларусі і магчымую ролю Аўстрыі ў гэтым працэсе.
Святлана Ціханоўская выказала падзяку канцлеру за цвёрдую пазіцыю Аўстрыі ў пытаннях непрызнання легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі і ўвядзення персанальных санкцый супраць памагатых рэжыму, паведамляе яе прэсавая служба.
Беларускае Радыё Рацыя