Святлана Ціханоўская сустрэлася з Кандалізай Райс
Святлана Ціханоўская сустрэлася з 66-м дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
Сустрэча доўжылася 45 хвілін. Яны абмеркавалі, як можна ўзмацніць ціск на рэжым і пры гэтым падтрымліваць беларусаў унутры краіны. Таксама абмяркоўвалі, як выбудоўваць адносіны з новымі партнёрамі, уключаючы Аўстралію, Японію і Індыю.
Святлана Ціханоўская адзначыла, што «гэта была вельмі цёплая і карысная сустрэча. Я ўдзячная Кандалізе Райс за ўсе яе парады. Яна выдатна ведае сітуацыю ў Беларусі і шчодра дзеліцца сваім вопытам „.
Кандаліза Райс – былая дзяржсакратарка, другая жанчына ў гісторыі на гэтай пасадзе (пасля Мадлен Олбрайт, з якой ужо сустракалася Святлана Ціханоўская).
Фота: скрыншот з відэа
