Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЗША Джулі Фішэр
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, паведамляецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская адзначыла: «Для мяне вялікі гонар вітаць новага амбасадара ЗША ў Беларусі. Сяброўства з ЗША мае вельмі вялікае значэнне для беларускага народа і яго імкнення да дэмакратычнай будучыні „.
Джулі Фішэр у Твітэры Пасольства ЗША ў Менску пацвердзіла, што «ЗША будуць працягваць бараніць народ Беларусі і людзей, якія сутыкаюцца з беспрэцэдэнтнай жорсткасцю пры выказванні сваіх свабод».
Фота: t.me/tsikhanouskaya