Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом Польшчы ў Беларусі
Сёння, 20 красавіка, беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
На сустрэчы абмеркавалі:
– ціск рэжыму на польскую нацыянальную меншасць у Беларусі, а таксама рашэнне Берасцейскага эканамічнага суда аб ліквідацыі «Польскай школы». Святлана Ціханоўская заявіла, што маштабныя рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай меншасці недапушчальныя.
– падтрымку міжнароднай платформы збору доказаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і магчымасць расследавання злачынстваў беларускага рэжыму ў рамках універсальнай юрысдыкцыі;
– дапамога рэлакантам, рэпрэсаваным і змешчаным на рэабілітацыю беларусам у Польшчы;
– сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам;
– супрацоўніцтва з суседзямі Беларусі – Польшчай, Літвой, Латвіяй, Украінай.
Трэба адзначыць, што з кастрычніка амбасадар Артур Міхальскі працуе па-за межамі Беларусі ў сувязі з патрабаваннем улад краіны скараціць колькасць супрацоўнікаў польскіх і літоўскіх дыпустаноў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/tsikhanouskaya
