Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Польшчы. У Варшаве яна сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
Далей яна правядзе перамовы з іншымі замежнымі палітыкамі і дыпламатамі.
У Варшаве Ціханоўская правядзе рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі НАУ Паўлам Латушкам і Уладзімірам Астапенкам, «Рабочага Руху» – каб абмеркаваць бяспеку актыву ў Беларусі, і ByPol – каб абмеркаваць сумесную рэакцыю на трагедыю 29 верасня.
У сераду, 6 кастрычніка, Святлана Ціханоўская сустрэнецца з беларусамі дыяспары ў Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/tsikhanouskaya
