Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Літвы
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманітэ. У прэс-службе палітыка расказалі падрабязнасці сустрэчы.

Фота: tsikhanouskaya.org
Паведамляецца, што Святлана Ціханоўская падзякавала ўраду Літвы за падтрымку беларусаў, абмеркавала з прэм’ер-міністрам адзіную пазіцыю дэмакратычных сіл Беларусі адносна рэферэндуму і перадала Шыманітэ пакет прапаноў па падтрымцы беларускай дыяспары ў Літве і рэлакантаў – у пытаннях віз і пражывання, дакументаў, дакументаў медыцынскай дапамогі, а таксама культурных праектаў.
Паведамляецца, што таксама ўздымалася пытанне візавай падтрымкі беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне і вырашаць пакінуць гэтую краіну ў выпадку патэнцыйнай ваеннай пагрозы.
Святлана Ціханоўская запрасіла Інгрыду Шыманітэ ўзяць удзел у Беларускім бізнес-форуме ў Вільні 22-23 лютага, паведамляе reform.by.
