Святлана Ціханоўская сустрэнецца з канцлерам Аўстрыі
З 26 па 28 красавіка Святлана Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візітам.
Яна сустрэнецца з прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Бэленам, канцлерам Сэбасцьянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шаленбергам і кіраўнікамі місій пры АБСЭ.
Плануецца абмеркаваць арганізацыю перамоў па вырашэнню крызісу ў Беларусі, падтрымку дэмакратыі і незалежнасці Беларусі, прымус рэжыму да дыялогу з беларускім народам, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
Беларуская Радыё Рацыя
