Святлана Ціханоўская сустрэнецца з гендырэктарам нарвэскай кампаніі YARA



Сёння і заўтра ў Святланы Ціханоўскай заплянаваныя сустрэчы ў Нарвэгіі. Яна правядзе перамовы пра сытуацыю ў Беларусі з міністрам замежных спраў Інэ Мары Эрыксэн Сёрэйдэ. Яны разам дадуць прэсавую канфэрэнцыю.

Таксама Ціханоўская сустрэнецца з кіраўнікамі дэлегацый нарвэскага парлямэнту, грамадзкіх арганізацый і беларускай дыяспарай у Нарвэгіі, паведаміў нарвэскі ўрад.

Беларускае Радыё Рацыя