Святлана Ціханоўская ў Варшаве (абноўлена)



Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Варшаве. А 9-тай гадзіне прайшла сустрэча чальцоў Каардынацыйнай Рады Святланы Ціханоўскай, Вольгі Кавальковай і Паўла Латушкі з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка польскага ўраду, падчас сустрэчы абмяркоўваліся сітуацыя ў Беларусі, вызваленне палітвязняў і падтрымка грамадзянскай супольнасці ў краіне.

Фота Беларускі Дом у Варшаве. 

Святлана Ціханоўская ляціць на Эканамічны форум у Карпачы. 

З беларускай госцяй сустрэўся кіраўнік Незалежнага прафесійнага саюза „Салідарнасць” (NSZZ „Салідарнасць”) Пётр Дуда, які ўчора вярнуўся з Беларусі.

Фота KPRM

Адбылася сустрэча са студэнтамі Варшаўскага ўніверсітэта, дзе яна выступіла з дакладам.

Фота wpolityce.pl

Фота PAP 

У Беларускім доме ў Варшаве прайшла сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы. Выступіў прэм’ер–міністр Польшчы.

У сустрэчы ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова і Павел Латушка, а таксама Вераніка Цапкала. Ды прадстаўнікі польскіх уладаў. Падчас сустрэчы прэм’ер–міністр Матэвуш Маравецкі распавёў пра польскую і міжнародную падтрымку беларускага народа ў змаганні за свабоду і дэмакратыю.

„Мы хочам аказаць беларусам сапраўдную дапамогу ў тым ліку і матэрыяльную дапамогу для рэпрэсаваных”. Сказаў кіраўнік польскага ураду і перадаў Святлане Ціханоўскай сімвалічныя ключы да новага будынку Беларускага дому ў Варшаве:

Святлана Ціханоўская: „Нашыя людзі не даруюць таго, што адбылася 9-12 жніўня. „Народ не пагодзіцца з кіраўніцтвам Лукашэнкі. Мы хочам прэзідэнта, які не будзе вырашаць, з кім сябраваць, а наладзіць добрыя адносіны з усімі суседзямі”. Таксама Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам Польшчы за сабраную матэрыяльную дапамогу:

Польшча у межах падтрымкі беларусам перадалі Святлане Ціханоўскай і Беларускаму дому катэдж у раёне Саска Кемпа ў Варшаве. Будынак у якой раней месцілася амбасада Тунісу.

Сустрэча з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім завершылася. Прайшла сустрэча Матэвуша Маравецкага і Святланы Ціханоўскай з беларусамі, якія пражываюць у Польшчы. У ёй таксама бралі ўдзел Павел Латушка, Вераніка Цапкала і Вольга Кавалькова.

Ціханоўская – „важная палітычная фігура”

У інтэрв’ю парталу tvp.info Пачобут сцвярджае, што ўрад у Варшаве павінен праводзіць актыўную ўсходнюю палітыку. – Сустрэча Маравецкага і Ціханоўскай – гэта вельмі важны сігнал Польшчы для беларускага грамадства. Гэта паказвае, што цяпер, ва ўмовах, калі рэжым Лукашэнкі зноў становіцца ўсё больш жорсткім, вяртаюцца рэпрэсіі, збіццё, здзекі над людзьмі і закручванне гаек, з боку Варшавы ёсць моцны сігнал падтрымкі, адзначае ён.

Пачобут дадае, што ў вачах беларусаў прыезд Ціханоўскай таксама з’яўляецца дакладнай ацэнкай вынікаў выбараў. – Гэта паказвае, што ў Польшчы ніхто не сумняваецца ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў, – кажа ён.

„Ціханоўская годна прадстаўляе Беларусь”

Анджэй Пачобут сцвярджае, што беларуская жанчына стала не толькі сімвалам дэмакратычных рухаў, але і важным суб’ектам палітычнай сцэны. 

Ён падкрэслівае, што візіт прынясе карысць не толькі Польшчы, але і Ціханоўскай. – Без сумневу, гэта дазваляе ёй як палітыку будаваць свой аўтарытэт. Яна была сімвалам волі да змен, але і тое, як яна працуе зараз, дазваляе ёй атрымаць сапраўднае палітычнае прызнанне. Яна ўжо належным чынам прадстаўляла Беларусь на форуме Еўрапейскага Звяза альбо ў двухбаковых кантактах. Гэта, несумненна, надае ёй большы палітычны ранг, лічыць Анджэй Пачобут.