Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць дзеячаў БНР у Празе
Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць дзеячаў БНР у Празе. Напярэдадні яна ўсклала кветкі да магілаў старшыняў Рады БНР Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі, а таксама спевака Міхася Забэйды-Суміцкага на Альшанскіх могілках у Празе. У цырымоніі браў удзел віцэ-спікер чэшскага Сенату Іржы Ружычак.
Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам. Ён пачаў сустрэчу са слоў захаплення і падтрымкі беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду. Прэзідэнт Чэхіі адзначыў, што Беларусь — гэта адзінае пытанне, якое аб’ядноўвае ўсе палітычныя сілы Чэхіі, і выказаў гатовасць дапамагаць. Ціханоўская ў сваю чаргу адзначыла: “Мы ўдзячныя Чэхіі і ўсёй міжнароднай супольнасці за падтрымку беларускага народа ў яго барацьбе за дэмакратыю, але цалкам разумеем, што гэта перш за ўсё задача саміх беларусаў”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tsikhanouskaya.org