Святлана Ціханоўская выступіла ў ААН
Святлана Ціханоўская выступіла з відэазваротам перад удзельнікамі пасяджэння 48-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
Яна звярнула ўвагу на колькасць палітвязняў і тысячы беларусаў, арыштаваных па палітычных прычынах, эскалацыю рэпрэсіяў, у тым ліку супраць журналістаў. Ціханоўская заявіла, што рэжым стаў пагрозай для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, і гэты тэрор павінен быць спынены.
Ціханоўская заклікала падтрымаць спецыяльны мандат Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека для вывучэння парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і прыцягнення да адказнасці вінаватых. У рамках гэтага мандата Вярхоўны камісар прызначыла трох экспертаў высокага роўню – Карыну Маскаленку (Расея), Сюзан Базіллі (Канада) і Марка Міланавіча (Сербія).