Святлана Ціханоўская выступіла ў камітэце брытанскага парламента



Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай анлайн у Камітэце па замежных справах парламенту Вялікабрытаніі.

„Я не адчуваю сябе ў бяспецы з таго самага моманту, калі падала заяву ў ЦВК. Але гэта няважна – у параўнанні з той небяспекай, у якой знаходзяцца палітвязні і закладнікі. Таму ўсе мы мусім працаваць, каб яны выйшлі на волю”, – сказала Святлана Ціханоўская:

Брытанскія парламентарыі пыталіся ў яе пра дзеянні, якія можа зрабіць Лондан, дзеля вырашэння сітуацыі ў Беларусі, а таксама пра палітвязня Рамана Пратасевіча і пазіцыю Расеі ў гэтым пытанні.

Беларускае Радыё Рацыя