Святлана Ціханоўская выступіла ў польскім Сенаце



Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская ў аўторак, 30 сакавіка, выступіла на канферэнцыі ў Сенаце Польшчы.

Мерапрыемства было прысвечанае выхаду Беларусі з крызісу, перамовам і правядзенню новых свабодных выбараў. Ціханоўская гаварыла пра адвольныя затрыманні грамадзян Беларусі і таксама пра пераслед прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці.

Яна заклікала ўзмацніць адказнасць вінаватых за рэпрэсіі, заклікала Варшаву падтрымаць ідэю перамоў з беларускімі ўладамі пры міжнародным пасярэдніцтве, заклікала Еўразвяз падтрымаць чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да тых, хто ўдзельнічае ў рэпрэсіях, уключна з сілавікамі і суддзямі.

Таксама палітык прапанавала сфарміраваць у Еўрапейскім парламенце місію высокага ўзроўню па Беларусі.