Святлана Ціханоўская: Якое свята Незалежнасці, калі адбываецца гандаль нашым суверэнітэтам?



Які Дзень Незалежнасці мы можам адзначаць, калі ўвесь гэты год адбываецца гандаль нашым суверэнітэтам? Такім пытаннем задалася Святлана Ціханоўская ў адмысловым звароце.

 – 3 ліпеня 1944 года Мінск быў вызвалены ад акупацыі. Ці маглі нашыя дзяды ў 44-ым уявіць, што праз 77 гадоў Беларусь зноў апынецца пад акупацыяй, але ўжо не чужой краінай, а сваёй.

 

Далей Ціханоўская згадвае разруху, абвал мастоў, знікненне электрычнасці, падзенне заробкаў і турмы для ўсіх нязгодных, звальненні, праверкі, ціск на дзяржслужбоўцаў, патуральніцкае стаўленне да пандэміі. Яна заклікае рэгістравацца ў мабілізацыйным плане «Перамога» і рыхтаваць забастоўку з ініцыятывай «Рабочы Рух». Яшчэ цытата: «Мы ўсе ведаем, што прыйдзе дзень, калі беларусы па ўсёй краіне будуць святкаваць вызваленне ад цяперашняе акупацыі».

Беларускае Радыё Рацыя