Святлана Ціханоўская запатрабавала выступіць у парламенце 3 жніўня



Святлана Ціханоўская запатрабавала выступіць у парламенце 3 жніўня — як і Лукашэнка. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі. 

«Выбарчы кодэкс — найважнейшы дакумент. Згодна з артыкулам 74, усе кандыдаты ў прэзідэнты з моманту іх рэгістрацыі маюць роўнае права выступаць на перадвыбарных і іншых сходах, нарадах. У тым ліку, па дзяржаўным тэлебачанні. Таму сёння, 28 ліпеня, Святлана Ціханоўская накіравала свой зварот з просьбай выступіць на пасяджэнні пазачарговай сесіі Нацыянальнага сходу. На той жа сесіі, дзе 3 жніўня, перад пачаткам датэрміновага галасавання, са сваім пасланнем будзе выступаць Лукашэнка, які таксама знаходзіцца ў статусе кандыдата», — звяртае ўвагу штаб Бабарыкі.

Беларускае Радыё Рацыя