Святлана Ціханоўская запісала відэазварот, адрасаваны рабочым
«Дарагія мае беларусы, працаўнікі «Беларуськалія», «МТЗ», «Гродна Азота» і іншых прадпрыемстваў! Вы — сімвал новай, свабоднай Беларусі, — кажа яна.
Мы — мірная, працавітая нацыя. Мы — сіла, якая можа змяніць і ўжо мяняе будучыню нашай краіны. Краіны, якую ён хоча ў нас скрасці. Як ён ужо скраў наш выбар і знявечыў нашых братоў, сясцёр, мужоў, дзяцей. Каб спыніць гэта сваволле, мы павінны аб’яднацца».
«Вы запалохалі дыктатуру. Яна дрыжыць ад страху перад вамі, вашай сілай і мужнасцю. Таму сёння вы адчуваеце велізарны ціск. Таму падвяргаецеся пагрозам, — кажа Ціханоўская.
Забастоўкі заціснулі дыктатуру ў кут. Паранілі яе ў самае сэрца, таму зараз вас усімі спосабамі спрабуюць падзяліць і пасварыць. Бо калі мы будзем усе разам – у гэтага рэжыму не застанецца ніводнага шанцу.
Забастоўкі — гэта абсалютна легальная і магутная зброя супраць рэжыму. Яны гэта ведаюць. І таму Вас запалохваюць.
Пакіньце страх дыктатуры. Памятайце — вы не адны. З вамі — уся Беларусь. У фонды падтрымкі ўжо ахвяраваныя мільёны, каб дапамагчы вам вытрымаць ціск і не зламацца пад пагрозамі».
«Будучыня Беларусі, а значыць, і будучыня нашых дзяцей залежыць цяпер ад вашага адзінства і вашай рашучасці. Таму я прашу вас: працягвайце і пашырайце забастоўкі. Не вядзіцеся на запалохванні. Яднайцеся. Мы прымусім уладу, што зачынілася ў сваіх палацах, пачуць нашы галасы, якія яна ў нас скрала.
Нашы мэты простыя — спыніць гвалт, вызваліць палітычных зняволеных, правесці празрыстыя, свабодныя і сумленныя выбары.
Разам мы сіла. Сіла, перад якой не ўстоіць ніякая дыктатура», — адзначыла Ціханоўская.