Святлана Ціханоўская запрашае адсвяткаваць Дзень незалежнасці
„Незалежнасць – гэта вялікая каштоўнасць, магчымасць для народа быць гаспадаром на сваёй зямлі, самому вызначаць свой лёс і несці за гэта адказнасць. Сёння, 25-га жніўня, а 18-ай гадзіне на Плошчу Незалежнасці ў Менску прыйдуць дэпутаты, якія ўдзельнічалі ў прыняцці закона аб незалежнасці. Таксама туды прыйдуць людзі, якія даказалі, што годныя жыць у незалежнай краіне”, – сказала палітык.
