Святлана Ціханоўская здзейсніць візіт у ЗША
Святлана Ціханоўская 21-28 сакавіка здзейсніць візіт у ЗША.

Пра гэта паведамляе „Позірк” са спасылкай на дарадцу палітыка Франака Вячорку. Паводле яго інфармацыі, Ціханоўская мае намер сустрэцца з кіраўніцтвам Кангрэса ЗША, а таксама з былой спікеркай Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пеласі.
Ціханоўская прыме ўдзел у мітынгу ў Вашынгтоне, прысвечаным Дню волі. Запланаваны выступы ў Гарвардскім універсітэце і на экспертных пляцоўках. Прадугледжаны сустрэчы ў Белым доме і Дзярждэпартаменце.
Гэта другі візіт Ціханоўскай у ЗША. Папярэдні раз яна наведвала Вашынгтон у 2021 годзе. Тады яна сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам.
