Святлана Ціханоўская з’ехала ў Літву (абноўлена)
Святлану Ціханоўскую вывезлі з краіны беларускія ўлады, яе ад’езд дазволіў вызваліць начальніцу яе штабу Марыю Мароз, затрыманую напярэдадні выбараў, заявіла Tut.by давераная асоба Ціханоўскай Вольга Кавалькова.
«У Святланы не было выбару, беларускія ўлады вывезлі яе з краіны. Важна, што яна на волі і жывая. Выезд Святланы дазволіў вызваліць Марыю Мароз, якая была закладніцай у гэтай сітуацыі, яны зехалі разам», — казала Кавалькова.
Аднак у закладніках працягвае знаходзіцца частка каманды Святланы Ціханоўскай, адзначыла Вольга Кавалькова.