Святлана Ціханоўская зноў намінуецца на Нобелеўскую прэмію міру
Святлана Ціханоўская зноў намінуецца на Нобелеўскую прэмію міру. Пра гэта паведаміў яе дарадца Франак Вячорка ў сваім Твітары.
Вядома, што Ціханоўскую намінавалі два нарвежскія парламентарыі. „Гэта прызнанне для ўсіх беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду”, – напісаў Вячорка ў сваім Твітары.
