Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 105-ай гадавіны БНР



Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 105-ай гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

„Калі вы глядзіце гэты зварот, значыць апошнімі гадамі вы ішлі ў першых шэрагах нашага агульнага руху да вольнай Беларусі”, — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што ў сваім звароце называе беларусаў сябрамі, бо за гэтыя гады „мы так шмат прайшлі разам, што сапраўды сталі значна бліжэйшымі адно аднаму. За гэты час, паводле Ціханоўскай, беларусы навучыліся прымаць цяжкія рашэнні і несці вялікую адказнасць, шмат даведаліся пра мінулае Беларусі і «моцна, непарыўна сталі звязваць сябе з яе будучыняй”.

Ціханоўская адзначыла, што акрамя таго, што беларусаў яднае, ёсць і тое, чым яны адрозьніваюцца, і „гэта — нармальна”, бо „дэмакратыя — гэта не калі ўсе пагаджаюцца з табой, а калі тваё меркаванне такое ж роўнае, як і меркаванне іншага”.

Паводле Ціханоўскай, нягледзячы на рэпрэсіі і прапаганду, тых, хто падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці, не стала менш, „але для перамогі мусіць стаць яшчэ больш”.